17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве малдаўскага боку 17 снежня адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Аўрэліу Чакоем. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і ўзаемадзеяння Беларусі і Малдовы на міжнародных пляцоўках", - адзначаецца ў паведамленні.
Па выніках размовы былі намечаны крокі па далейшым развіцці беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.
Субяседнікі таксама абмяняліся інфармацыяй аб прымаемых мерах па процідзеянні распаўсюджванню COVID-19.