Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Кст 2023

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Кыргызстана на сустрэчы ў Бішкеку абмеркавалі ўмацаванне сувязей у АПК і прамысловасці

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Кыргызстана на сустрэчы ў Бішкеку абмеркавалі ўмацаванне сувязей у АПК і прамысловасці

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 11 кастрычніка ў Бішкеку сустрэўся з міністрам замежных спраў Кыргызстана Жээнбекам Кулубаевым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Сустрэча адбылася ў рамках удзелу беларускай дэлегацыі ў СМЗС СНД. Міністры падкрэслілі стратэгічны характар адносін дзвюх краін, узаемную зацікаўленасць у далейшым умацаванні ўзаемадзеяння Мінска і Бішкека па шырокім коле напрамкаў.

У ходзе сустрэчы бакі канстатавалі пазітыўную дынаміку ў тавараабароце дзвюх краін, абмеркавалі шляхі далейшага нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была ўдзелена пашырэнню ўзаемадзеяння ў сферы сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, магчымасцям удзелу беларускага боку ў развіцці мультымадальнай транспартнай інфраструктуры.

Міністры разгледзелі сацыяльна-гуманітарныя аспекты супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана, у прыватнасці ўзаемадзеянне ў галіне адукацыі, культуры, турызму.

Бакі таксама ўдзялілі ўвагу ўзаемадзеянню ў рамках міжнародных арганізацый, у першую чаргу ў СНД, ЕАЭС, АДКБ, ШАС і ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі