Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Врс 2020

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Канады абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Канады абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння
Фота з архiва

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве канадскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Канады Франсуа-Філіпам Шампанем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Як расказалі ў МЗС, субяседнікі абмеркавалі поствыбарную сітуацыю ў Беларусі. Уладзімір Макей праінфармаваў аб канкрэтных фактах знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі і заклікаў канадскі бок аб'ектыўна ацэньваць сітуацыю, грунтавацца на розных крыніцах інфармацыі.

"Бакі таксама абмяняліся думкамі адносна перспектыў далейшага двухбаковага ўзаемадзеяння", - дадалі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі