10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт у Беларусь члена Федэральнага савета, кіраўніка Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыа Касіса адбудзецца 12-13 лютага. Гэта першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт у Беларусь афіцыйнага прадстаўніка Швейцарыі такога ўзроўню, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Запланаваны перагаворы з міністрам замежных спраў Беларусі, удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця пасольства Швейцарыі ў Беларусі.
"Іньяцыа Касіса будзе суправаджаць першы намеснік старшыні Нацыянальнага савета Федэральнага сходу Швейцарыі (ніжняй палаты парламента) Андрэас Эбі, які з 2017 года з'яўляецца сустаршынёй парламенцкай групы дружбы Швейцарыя - Беларусь. У склад дэлегацыі таксама ўвойдуць былыя парламентарыі і сустаршыні парламенцкай групы дружбы Маргарэт Кінер Нелен і Філіпа Ламбардзі", - удакладнілі ў МЗС.
Плануецца таксама сустрэча намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з парламенцкай часткай дэлегацыі Швейцарыі.