7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін - членаў Еўрапейскага саюза і дзяржаў ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", якая адбудзецца 8 верасня ў Таліне. Аб гэтым паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На сустрэчы будуць абмеркаваны актуальныя пытанні падрыхтоўкі да саміту "Усходняга партнёрства" 24 лістапада ў Бруселі (Бельгія), а таксама тэматыка практычнага ўзаемадзеяння Еўрасаюза з краінамі - партнёрамі "Усходняга партнёрства".