Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Врс 2019

Краўчанка прадставіў ініцыятывы Беларусі ў сферы еўрапейскай бяспекі на канферэнцыі ў Швейцарыі

Краўчанка прадставіў ініцыятывы Беларусі ў сферы еўрапейскай бяспекі на канферэнцыі ў Швейцарыі
Фота МЗС

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 5-6 верасня наведаў Швейцарыю з рабочым візітам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Алег Краўчанка прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па тэматыцы еўрапейскай бяспекі "Круглы стол Шамбезі" (горад Гліён над Мантро). Намеснік міністра прадставіў асноўныя падыходы і ініцыятывы Беларусі ў гэтай сферы, уключаючы ініцыяваны краінай запуск шырокага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі.

Ён таксама правёў сустрэчу з намеснікам дзяржаўнага сакратара ў Федэральным дэпартаменце замежных спраў Швейцарыі Крысцінай Марці Ланг. Бакі абмеркавалі асноўныя напрамкі беларуска-швейцарскага ўзаемадзеяння, далейшыя крокі па пашырэнні супрацоўніцтва.

Алег Краўчанка і Крысціна Марці Ланг сустрэліся з удзельнікамі беларуска-швейцарскага экспертнага семінара па абмене вопытам у галіне прадухілення катаванняў і жорсткага абыходжання, які праходзіў гэтымі днямі ў Берне і Жэневе ў адпаведнасці з дамоўленасцю аб развіцці дыялогу па правах чалавека, дасягнутай на кансультацыях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Швейцарыі ў снежні 2018 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі