Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Ліс 2021

Клішэвіч: Куба для Беларусі з'яўляецца прыкладам стойкасці і мужнасці

Клішэвіч: Куба для Беларусі з'яўляецца прыкладам стойкасці і мужнасці
Фота з архiва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Кубы і пасла Кубы ў Беларусі Хуана Вальдэса Фігероа адбылася ў Палаце прадстаўнікоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Абмяркоўвалася міжпарламенцкае супрацоўніцтва, падтрымка на міжнароднай арэне, актывізацыя эканамічнага супрацоўніцтва, сумесныя дзеянні па недапушчэнні распаўсюджвання COVID-19.

"Сёння наша самая галоўная задача - выказаць салідарнасць з Кубай. Гэта гераічны народ, гераічная краіна, якая ўжо больш за 60 гадоў вытрымлівае на сваіх плячах усялякія санкцыі, націск з боку Злучаных Штатаў Амерыкі і пры гэтым захоўвае сваю нацыянальную дзяржаву. Для нас гэта пэўны прыклад стойкасці і мужнасці, - сказаў кіраўнік рабочай групы, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч. - Безумоўна, важна абазначыць і медыцынскі складнік. Адна з дзейсных вакцын, якія распрацаваны ў свеце, - гэта кубінская вакцына. Яна сёння актыўна распаўсюджваецца сярод краін Лацінскай Амерыкі, чаму, вядома ж, традыцыйна перашкаджаюць Злучаныя Штаты. Ну і самае галоўнае для нас - гэта чарговы раз зверыць гадзіннік, у тым ліку і парламенцкага супрацоўніцтва, паглядзець на нашу палітычную падтрымку адзін аднаго, у тым ліку і на міжнароднай арэне".

Дэпутат адзначыў, што ў Беларусі ўжо ёсць вопыт барацьбы з рознымі тэхналогіямі гібрыднай вайны. "Трэба сказаць, што і Куба ўжо не адзін дзясятак гадоў сутыкаецца з яе праяўленнямі. І самае цікавае, што метадычка ўсюды адна і тая ж. Адны і тыя ж тэхналогіі прымяняюцца. Тыя ж дваровыя чаты, сацыяльныя сеткі. Таму, вядома ж, мы сёння гэтыя пытанні абмеркавалі, - падкрэсліў ён. - Упэўнены, што вопыт Беларусі і Кубы дасць магчымасць нам умацаваць нашы дзяржавы, зрабіць іх яшчэ мацнейшымі. Усе тыя, хто сёння спрабуе разбурыць іх, атрымаюць адпаведную ацэнку і адпаведны адказ з боку нашых краін".

Пасол выказаў удзячнасць за сустрэчу ў парламенце. "Хачу выказаць нашу салідарнасць з Беларуссю па ўсіх пытаннях, - дадаў ён. - Куба 15 лістапада адкрые свае граніцы, большасць сваёй эканамічнай і сацыяльнай дзейнасці. Ужо 90 працэнтаў нашага насельніцтва прышчэплена кубінскай вакцынай. Гэта вельмі важна для нас, паколькі Куба - турыстычная краіна. Гэта, вядома, дасць магчымасць умацаваць адносіны з іншымі краінамі, у тым ліку з Беларуссю, з якой у нас ёсць даўнія сувязі і супрацоўніцтва. 15 лістапада наступае новы этап для супрацоўніцтва Кубы і Беларусі. Мы ўсё гэта робім насуперак інтарэсам тых, хто спрабуе блакіраваць Кубу. Ёсць людзі, якія спрабуюць падрываць унутраны парадак на Кубе. У гэты перыяд, калі былі закрыты граніцы, калі турызм не развіваўся, вядома, былі цяжкасці, якія мы пераадолелі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі