Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Сак 2024

Карпенка: выбраны дэпутацкі корпус прадстаўляе ўвесь зрэз беларускага грамадства

Карпенка: выбраны дэпутацкі корпус прадстаўляе ўвесь зрэз беларускага грамадства

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбраны дэпутацкі корпус прадстаўляе ўвесь зрэз беларускага грамадства. Аб гэтым заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў час першага пасяджэння першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сярод выбраных дэпутатаў 40 працэнтаў - супрацоўнікі дзяржаўных органаў, 23,6 працэнта - прадстаўнікі сферы навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту, 15,5 працэнта - работнікі прамысловасці, транспартнай і будаўнічай галін, 7,3 працэнта - прадстаўнікі органаў унутраных спраў, структур Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Узброеных Сіл, 2,7 працэнта - гандаль, бытавое абслугоўванне, ЖКГ, - расказаў кіраўнік ЦВК. - Традыцыйна беларускія выбаршчыкі актыўна галасавалі за кандыдатаў, якія адбыліся ў прафесіі і пабудавалі паспяховую кар'еру. Так, 56 выбраных дэпутатаў з'яўляліся кіраўнікамі дзяржаўных органаў і арганізацый, 18 дэпутатаў былі намеснікамі кіраўнікоў, 7 чалавек узначальвалі структурныя падраздзяленні арганізацый".

Усе выбраныя дэпутаты маюць вышэйшую адукацыю, 38 працэнтаў - дзяржаўныя ўзнагароды, а 9 працэнтаў дэпутатаў - вучоную ступень і званне.

"Адным словам, нававыбраны дэпутацкі корпус прадстаўляе ўвесь зрэз беларускага грамадства і складаецца з прафесіяналаў у розных сферах жыццядзейнасці, што дасць магчымасць новасфарміраванаму заканадаўчаму органу нашай краіны выконваць свае функцыі на высокім узроўні", - падкрэсліў Ігар Карпенка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі