Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Стд 2024

Карпенка падвёў вынікі этапу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

Карпенка падвёў вынікі этапу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
Ігар Карпенка. Фота з архiва

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка расказаў журналістам, як прайшоў яшчэ адзін этап выбарчай кампаніі - рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На 110 дэпутацкіх месцаў у Палаце прадстаўнікоў на сённяшні момант будуць прэтэндаваць 265 кандыдатаў у дэпутаты. З іх 10 грамадзян да 31 года, або моладзі. Самаму маладому кандыдату ў дэпутаты - 23 гады. Яшчэ 92 кандыдаты - жанчыны", - сказаў Ігар Карпенка.

Акрамя таго, адзначыў старшыня ЦВК, у дэпутаты вылучаюцца чатыры пенсіянеры, самаму ўзроставаму 66 гадоў, а таксама адзін беспрацоўны. "У цэлым конкурс на месца ў Палаце прадстаўнікоў складае 2,4 чалавека на месца", – падкрэсліў ён.

Што датычыцца прэтэндэнтаў у мясцовыя саветы дэпутатаў, то на 12 514 месцаў будуць прэтэндаваць 18 802 чалавекі. "Гэта прыкладна 1,5 чалавека на месца. Гэта значыць, і тут ёсць пэўны конкурс", - звярнуў увагу Ігар Карпенка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі