12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч і старшыня праўлення ПАТ "Газпрам" Аляксей Мілер 11 лістапада ў Санкт-Пецярбургу абмеркавалі ўмовы пастаўкі газу ў Беларусь з 1 студзеня 2021 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінэнерга.
"Тэма перагавораў датычылася ўмоў пастаўкі прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь з 1 студзеня 2021 года. Акрамя таго, бакі канстатавалі адсутнасць завінавачанасці беларускіх спажыўцоў за пастаўкі расійскага газу", - адзначылі ў Мінэнерга.
Цана на расійскі газ у 2020 годзе для Беларусі складае $127 за 1 тыс. куб.м.