5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Чэхіі плануецца правесці 12 сакавіка ў Празе, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліць начальнік упраўлення Еўропы МЗС Валерый Курдзюкоў, чэшскую - дырэктар дэпартамента краіны Паўночнай і Усходняй Еўропы МЗС Радэк Пех.
"Бакі плануюць абмеркаваць стан і перспектывы развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння, палітычны дыялог, гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, шляхі нарошчвання культурных кантактаў паміж дзвюма краінамі, а таксама ўзаемадзеянне па лініі Беларусь - ЕС", - растлумачыў Дзмітрый Мірончык.