Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Снж 2020

Калінін і Дадон абмеркавалі рэалізацыю праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы

Калінін і Дадон абмеркавалі рэалізацыю праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін сустрэўся з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі шэраг пытанняў супрацоўніцтва дзвюх краін. Субяседнікі адзначылі канструктыўны характар узаемадзеяння паміж Беларуссю і Малдовай на ўсіх узроўнях і падкрэслілі неабходнасць прадаўжэння работы па рэалізацыі двухбаковых праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы", - расказалі ў Міністэрстве замежных спраў.

На заканчэнне сустрэчы пасол Беларусі ўручыў Прэзідэнту Рэспублікі Малдова юбілейны медаль "75-год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі