23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрыя Шахраева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У парадку дня былі арганізацыйныя і кадравыя пытанні, унесеныя адпаведныя прапановы. Абмяркоўваліся таксама крокі па далейшым удасканаленні работы Службы бяспекі Прэзідэнта, у тым ліку зыходзячы з вопыту мінулагодніх падзей, а таксама актуальных узнікаючых выклікаў і пагроз.
Як было даложана кіраўніку дзяржавы, планы, якія распрацоўваюцца Службай бяспекі, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі, дазваляюць якасна і максімальна аператыўна рэагаваць на любыя выклікі і пагрозы зменлівай абстаноўкі.