28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААН павінна прымаць справядлівыя рашэнні на карысць краін - членаў арганізацыі, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сустрэчы з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Расулам Багіравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я шчыра віншую вас з назначэннем на такую высокую пасаду. З вашым прыходам, спадзяюся, што ў нас атрымаецца плённае супрацоўніцтва, нацэленае на справядлівыя адносіны да нашай краіны. Мы з'яўляемся краінай - заснавальніцай ААН, і мы гэтым вельмі даражым. Гэта арганізацыя стваралася з разлікам на тое, што гэта сапраўды будзе вырашэнне тых пытанняў, якія хвалююць кожную з краін-удзельніц. І тыя пытанні, якімі займаецца гэта арганізацыя, - вельмі важныя, асабліва, у сучасным свеце - гэта і Мэты ўстойлівага развіцця, і абарона правоў дзяцей, гендарная палітыка, суверэнітэт, незалежнасць краін. На жаль, апошнім часам мы часта чуем крытыку ў адрас гэтай арганізацыі", - сказала Наталля Качанава.
Супрацоўніцтва з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый - важнейшы вектар знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Наша краіна ўвайшла ў лік краін - заснавальніц ААН і з самых першых дзён свайго членства заняла ў Арганізацыі актыўную пазіцыю. У перыяд сваёй незалежнасці Беларусь унесла шэраг важных ініцыятыў у ААН, якія ўмацавалі пазітыўны імідж краіны на міжнароднай арэне.
"Думаю, калі вы будзеце бачыць, як мы жывём, развіваемся, чым займаецца наша краіна, улада ў нашай краіне, грамадскія арганізацыі - то, вядома, вы будзеце даваць аб'ектыўную ацэнку працэсам, якія адбываюцца, - падкрэсліла Наталля Качанава. - Мы заўсёды будзем падтрымліваць дзейнасць ААН. Важна, каб гэта арганізацыя прымала справядлівыя рашэнні, якія будуць накіраваны на карысць тых краін, якія з'яўляюцца яе членамі".