Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Ліп 2016

Кабякоў узначаліў рабочую групу для забеспячэння старшынства Беларусі ў ЦЕІ ў 2017 годзе

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Створана міжведамасная рабочая група для забеспячэння старшынства Беларусі ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве ў 2017 годзе, паведамляецца на сайце беларускага ўрада.

Узначаліў групу прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Ёй трэба будзе ў ліку іншага ўзгадніць праграму мерапрыемстваў старшынства, а таксама вырашыць пытанні яго арганізацыйнага, фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

Намеснікамі кіраўніка групы назначаны першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі і міністр замежных спраў Уладзімір Макей. У склад рабочай групы ўвайшлі прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінфіна, Мінпрама, Мінэнерга, Мінтранса, Мінадукацыі, Мінпрыроды, Мінбудархітэктуры, Нацыянальнага банка, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі і іншых ведамстваў.

Пры неабходнасці да работы групы будуць прыцягваць кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Міністэрству замежных спраў даручана ажыццяўляць арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці міжведамаснай рабочай групы.

Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва (ЦЕІ) - рэгіянальнае аб'яднанне, створанае ў 1989 годзе Італіяй, Аўстрыяй, Венгрыяй і Югаславіяй. Цяпер у склад ЦЕІ ўваходзяць 18 дзяржаў (Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Венгрыя, Італія, Македонія, Малдова, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чэхія, Чарнагорыя і Украіна). Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай ЦЕІ з 1996 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі