Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Врс 2015

Кабякоў уручыў дзяржузнагароды Беларусі прадстаўнікам кіраўніцтва Расіі і расійскіх СМІ

29 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння ўручыў у Маскве дзяржаўныя ўзнагароды Беларусі прадстаўнікам кіраўніцтва Расіі і расійскіх СМІ. Урачыстая цырымонія адбылася ў пасольстве Беларусі ў Расіі ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ліку ўзнагароджаных - спікер Дзярждумы Расіі Сяргей Нарышкін, які ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі ўдастоены ордэна Пашаны, а таксама першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў і віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч удастоены ордэна Дружбы народаў. Яны ўдастоены дзяржаўных узнагарод Беларусі за значны асабісты ўклад у падрыхтоўку дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, развіццё і пашырэнне інтэграцыйных працэсаў, умацаванне эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.

Кабякоў уручыў дзяржузнагароды Беларусі прадстаўнікам кіраўніцтва Расіі і расійскіх СМІАкрамя таго, за значны асабісты ўклад у стварэнне агульнай інфармацыйнай прасторы і развіццё беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў сферы журналістыкі генеральны дырэктар федэральнай дзяржаўнай установы "Российская газета" Павел Нягоіца ўзнагароджаны ордэнам Пашаны, галоўны рэдактар гэтай жа газеты Уладзіслаў Фронін - ордэнам Францыска Скарыны, а шэф-рэдактар выдання "Союз. Беларусь-Россия" Вольга Герасіменка - медалём Францыска Скарыны.

Кабякоў уручыў дзяржузнагароды Беларусі прадстаўнікам кіраўніцтва Расіі і расійскіх СМІ"З якой бы са сфер мы не ўзаемадзейнічалі, ці гэта інтэграцыйныя працэсы, ці інфармацыйная прастора, мы заўсёды можам разлічваць на сяброўскае плячо і падтрымку, аб'ектыўнасць і добразычлівасць, а гэта, паверце, сёння дарагога каштуе, - сказаў прэм'ер-міністр Беларусі, уручаючы ўзнагароды. - Для некаторых нашых сяброў гэта ўжо не першая дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Гэта яшчэ раз падкрэслівае іх паслядоўнасць і вернасць выбранаму шляху ўзаемавыручкі ў адносінах Беларусі і Расіі".

Уручэнне высокіх дзяржаўных узнагарод Беларусі прадстаўнікам расійскага ўрада і журналісцкага корпуса сведчыць аб асаблівых адносінах паміж нашымі дзвюма краінамі, адзначыў спікер Дзярждумы Расіі Сяргей Нарышкін. "Мы самыя блізкія і надзейныя партнёры ў эканоміцы, у гуманітарнай сферы, абароне і бяспецы, - падкрэсліў ён. - Я ўпэўнены, што такое партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй будзе развівацца і ў далейшым".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі