28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ад вучоных чакаюць большай ініцыятыўнасці. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, уручаючы дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
2017 год аб'яўлены ў Беларусі Годам навукі. Большая ўвага будзе ўдзяляцца павышэнню яе ролі ў сацыяльна-эканамічным развіцці, стварэнню ўмоў для развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванню міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.
"Асаблівай ініцыятыўнасці мы чакаем у наступным годзе ад навукі", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў Год навукі падтрымку атрымаюць маладыя вучоныя. "Бюджэт на 2017 год прадугледжвае павелічэнне расходаў на фінансаванне галіны", - нагадаў прэм'ер-міністр.