Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Лют 2015

Кабякоў правядзе першае пасяджэнне Міжурадавага еўразійскага савета

6 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у якасці старшыні правядзе сёння першае пасяджэнне Міжурадавага еўразійскага савета, якое пройдзе ў Падмаскоўі ў расійскай урадавай рэзідэнцыі Горкі, паведамляе БЕЛТА.

У 2015 годзе Беларусь старшынствуе ў інтэграцыйных органах Еўразійскага эканамічнага саюза (Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет, Еўразійскі міжурадавы савет, Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі).

На пасяджэнні кіраўнікі ўрадаў дзяржаў - членаў ЕАЭС разгледзяць актуальныя аспекты функцыянавання інтэграцыйнага аб'яднання, а таксама пытанне аб далучэнні Кыргызстана да дагавора аб ЕАЭС.

Напярэдадні адбылася двухбаковая сустрэча Андрэя Кабякова з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, у ходзе якой быў абмеркаваны комплекс эканамічных праблем у двухбаковых адносінах, а таксама інтэграцыйныя працэсы ў рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі