27 кастрычніка, Люксембург /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй
Кабякоў сустрэўся з Еўрапейскім камісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага саюза.