4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочы візіт прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова ў Расійскую Федэрацыю адбудзецца 5-6 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
6 лютага ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Горкі" пад старшынствам Андрэя Кабякова пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. Кіраўнікі ўрадаў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза разгледзяць актуальныя аспекты функцыянавання інтэграцыйнага аб'яднання, а таксама пытанне аб далучэнні Кыргызстана да дагавора аб ЕАЭС.
Праграмай візіту прадугледжаны перагаворы Андрэя Кабякова з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.
У 2015 годзе Беларусь старшынствуе ў інтэграцыйных органах Еўразійскага эканамічнага саюза (Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет, Еўразійскі міжурадавы савет, Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі).