Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Сак 2018

Кабякоў 27-28 сакавіка зробіць рабочы візіт у Санкт-Пецярбург

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 27-28 сакавіка зробіць рабочы візіт у Санкт-Пецярбург (Расія), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Андрэй Кабякоў прыме ўдзел у дзясятым пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга. У рамках пасяджэння плануецца разгледзець перспектывы развіцця прамысловай кааперацыі, пытанні паставак у Санкт-Пецярбург грузавой, пасажырскай, камунальнай і дарожна-будаўнічай тэхнікі, харчовых і спажывецкіх тавараў. Таксама будуць абмяркоўвацца ўзаемадзеянне ў медыцынскай, навуковай і інавацыйнай сферах і ход рэалізацыі "сіметрычных" праектаў будаўніцтва - "Беларускі квартал" у Санкт-Пецярбургу і "Санкт-Пецярбургскі квартал" у Мінску.

Праграмай рабочага візіту прадугледжаны перагаворы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам і наведванне шэрага прадпрыемстваў.

Тавараабарот Беларусі і Санкт-Пецярбурга ў 2017 годзе склаў $1 млрд 672,3 млн і ў параўнанні з 2016 годам павялічыўся на 19,7 працэнта. Экспарт склаў $967,4 млн і павялічыўся на 18,6 працэнта, імпарт - $704,9 млн (рост на 21,2 працэнта). Сальда дадатнае - $262,5 млн. Аснову экспарту ў 2017 годзе склалі пастаўкі ялавічыны свежай або ахалоджанай; сыроў і тварагу; масла сметанковага; мяса і харчовых субпрадуктаў хатняй птушкі; малака і вяршкоў згушчаных, нязгушчаных і сухіх; аўтамабіляў грузавых; цукру. Аснову імпарту склалі пастаўкі аўтамабіляў легкавых; рухавікоў і генератараў электрычных; спецыфічных тавараў; помпаў вадкасных; арматуры для трубаправодаў; металаканструкцый з чорных металаў.

У студзені 2018 года тавараабарот Беларусі і Санкт-Пецярбурга склаў $125,9 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года павялічыўся на 24,7 працэнта. Пры гэтым экспарт склаў $79,1 млн (больш на 21,3 працэнта), імпарт - $46,8 млн (вырас на 30,9 працэнта). Сальда дадатнае - $32,3 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі