14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Андрэя Кабякова і Дзмітрыя Мядзведзева, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар кіраўніка беларускага ўрада Уладзіслаў Сычэвіч.
"Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін, у тым ліку пытанні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння", - сказаў Уладзіслаў Сычэвіч.
Акрамя абмеркавання дзелавых пытанняў Андрэй Кабякоў павіншаваў свайго расійскага калегу з днём нараджэння.