3 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў сёння ў Маскве падпісалі сумесны міжурадавы антыкрызісны план, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
План мерапрыемстваў урадаў Беларусі і Расіі па стварэнні дадатковых умоў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва быў падпісаны па выніках перагавораў прэм'ер-міністраў дзвюх краін.
Раней Андрэй Кабякоў заявіў, што гэты план мае пэўныя пункты, выкананне якіх павінна быць завершана на працягу гэтага паўгоддзя.