12 лістапада, Стамбул /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абмеркавалі магчымасці пашырэння беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На сустрэчы абмяркоўваўся шырокі спектр двухбаковых адносін, у тым ліку павелічэнне аб'ёму ўзаемнага тавараабароту і пашырэнне магчымасцей для вытворчай кааперацыі.
Сустрэча Андрэя Кабякова і Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбылася ў час рабочага візіту прэм'ер-міністра Беларусі ў Турэцкую Рэспубліку 11-12 лістапада. Таксама сёння ў Стамбуле прайшоў Беларускі інвестыцыйны форум, на якім было падпісана каля 20 дакументаў.