Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Ліп 2015

Ярмошына на канферэнцыі АБСЕ ў Вене прыме ўдзел у абмеркаванні пытанняў аб удасканаленні выбарчага заканадаўства

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына на канферэнцыі АБСЕ ў Вене прыме ўдзел у абмеркаванні пытанняў аб удасканаленні выбарчага заканадаўства, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

"Сёння на канферэнцыі АБСЕ ў Вене Лідзія Ярмошына будзе ўдзельнічаць у абмеркаванні пытанняў, звязаных з удасканаленнем выбарчага заканадаўства і практыкі падрыхтоўкі і правядзення выбараў", - сказаў Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў, кіраўніцтва арганізацыі лічыць, што ўдзел прадстаўнікоў беларускага Цэнтрвыбаркама неабходны для паўнацэннага абмеркавання тэм, звязаных з выбарчым працэсам, якія сёння актуальны для краін Еўропы. "АБСЕ лічыць неабходным запрасіць і забяспечыць удзел старшыні Цэнтрвыбаркама Беларусі ў гэтай канферэнцыі, нягледзячы на прынятыя еўрачыноўнікамі абмежавальныя санкцыі", - адзначыў сакратар ЦВК.

Чакаецца, што Лідзія Ярмошына вернецца ў Мінск з Вены 21 ліпеня. Сённяшняе пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, на якім будуць разгледжаны заявы асоб, якія маюць намер вылучыцца кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі, аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп выбаршчыкаў адбудзецца без яе ўдзелу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі