9 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуска-кітайскія адносіны з'яўляюцца ўзаемавыгаднымі. Такі пункт гледжання выказаў намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Ярашэнка, выступаючы 9 лістапада на адкрыцці ў Мінску другой выстаўкі "Арыгінальныя тавары Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая-2016", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Ярашэнка падкрэсліў важнасць таго, што апошнія гады гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем выйшла на больш высокі ўзровень.
Намеснік міністра лічыць, што істотную дынаміку ўзаемадзеянню надаюць цесныя кантакты лідараў дзвюх дзяржаў. У многім асновай развіцця двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляецца агульнасць прынцыпаў знешняй палітыкі і супадзенне поглядаў па міжнародным парадку дня.
"Беларусь актыўна падтрымала рэалізацыю кітайскай канцэпцыі "Адзін пояс, адзін шлях". Наша краіна прыкладзе максімальныя намаганні для таго, каб Кітай і ў далейшым з'яўляўся добрым сябрам Беларусі. Лічу сімвалічным, што Беларусь была ганаровым госцем пятай выстаўкі "Кітай-Еўразія", якая адбылася ў горадзе Урумчы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна. Цяперашняя экспазіцыя ў Мінску праходзіць у мэтах развіцця дасягнутых у СУАР дамоўленасцей", - сказаў Аляксандр Ярашэнка.
У сваю чаргу намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Вячаслаў Брыль падкрэсліў, што БелГПП надае асаблівае значэнне развіццю кантактаў з кітайскімі партнёрамі і праводзіць нямала беларуска-кітайскіх мерапрыемстваў.