5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Італіі Аляксандр Гур'янаў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Італіі Серджа Матарэла, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
Пасля ўрачыстай цырымоніі ў Прэзідэнцкім палацы адбылася кароткая сустрэча пасла з кіраўніком італьянскай дзяржавы, у час якой абмеркаваны пытанні беларуска-італьянскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама перспектыўныя мерапрыемствы па лініі двухбаковага ўзаемадзеяння, адзначылі ў прэс-службе МЗС.
Аляксандр Гур'янаў назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Італьянскай Рэспубліцы, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый па сумяшчальніцтве 22 снежня 2015 года. У сакавіку Прэзідэнт назначыў яго паслом у Мальце па сумяшчальніцтве.
Раней Аляксандр Гур'янаў займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў.