Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Ліп 2016

Гумінскі сустрэўся з прэзідэнтам Грузіі і генеральным сакратаром ПА АБСЕ

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Тбілісі завяршыла работу 25-я сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

"У рабоце сесіі прымала ўдзел парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктарам Гумінскім. Адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, генеральным сакратаром ПА АБСЕ Раберта Мантэла. Праведзены шэраг двухбаковых сустрэч з парламентарыямі замежных краін", - расказалі ў Палаце прадстаўнікоў.

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі таксама актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы дакументаў сесіі. "Прапановы і папраўкі беларускага боку ўвайшлі ў тэкст заключных дакументаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, па выніках сесіі была прынята Тбіліская дэкларацыя. У прыватнасці яна прысвечана такім тэмам, як распрацоўка эфектыўных мер рэагавання на крызісы і канфлікты, міграцыя і правы бежанцаў, барацьба з насіллем і дыскрымінацыяй, процідзеянне карупцыі, прадухіленне сексуальнай эксплуатацыі дзяцей і гандлю дзецьмі, 30-годдзе чарнобыльскай катастрофы.

У апошні дзень сесіі адбыліся выбары кіраўніцтва ПА АБСЕ. Яе старшынёй выбрана Крысцін Мутанен (Аўстрыйская Рэспубліка).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі