Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Крс 2016

Гумінскі лічыць неабходным развіваць беларуска-польскі міжпарламенцкі дыялог

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі знаходзіцца з візітам у Польшчы для ўдзелу ва ўрачыстым пасяджэнні ў сувязі з 1050-годдзем хрышчэння гэтай краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Напярэдадні ў Варшаве ў будынку сейма адбыліся перагаворы Віктара Гумінскага з віцэ-спікерам Станіславам Тышкам, сустаршынёй польска-беларускай парламенцкай групы Адамам Андрушкевічам і дэпутатамі Сільвестрам Хрушчам і Томашам Жымкоўскім. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў падзякаваў кіраўніцтву польскага сейма і сената за запрашэнне прыняць удзел у мерапрыемствах з нагоды святкавання 1050-годдзя хрышчэння Польшчы. "Ён адзначыў гатоўнасць беларускага парламента да развіцця беларуска-польскага міжпарламенцкага дыялогу", - расказалі ў прэс-службе.

У гэты ж дзень адбылася кароткая сустрэча Віктара Гумінскага са спікерам Нацыянальнага сходу Венгрыі Ласла Кеверам, які знаходзіцца з візітам у Польшчы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі