Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Чэр 2016

Гумінскі: Беларусь і Тайланд маюць узаемны інтарэс да развіцця супрацоўніцтва

27 чэрвеня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Беларусь і Тайланд маюць узаемны інтарэс да развіцця супрацоўніцтва. Аб гэтым паведаміў 26 чэрвеня ў Віцебску журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі пасля сустрэчы афіцыйнай парламенцкай дэлегацыі Тайланда з кіраўніцтвам Віцебскай вобласці і горада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На пятым Усебеларускім народным сходзе адной з галоўных задач пяцігоддзя была вызначана дыверсіфікацыя экспарту. Візіт парламенцкай дэлегацыі Тайланда адна з часцінак, што будзе ўкладзена ў дасягенне гэтай мэты", - адзначыў Віктар Гумінскі. Ён падкрэсліў, што ў пошуках новых рынкаў і ў мэтах наладжвання сувязей, беларуская парламенцкая дэлегацыя (у складзе якой таксама былі прадстаўнікі дзелавых колаў і прамыслоўцы) пабывала ў Тайландзе тры месяцы таму. І вось праходзіць ужо візіт у адказ. "Такі аператыўны водгук на нашу прапанову сведчыць аб тым, што Тайланд зацікавіўся перспектывай супрацоўніцтва з Беларуссю", - падкрэсліў віцэ-спікер.

Віктар Гумінскі расказаў, што суправаджае дэлегацыю і бачыць шчырую цікавасць гасцей да Беларусі, яе эканомікі і магчымых варыянтаў супрацоўніцтва. "Я лічу, што гэты візіт можа рушыць наперад нашы адносіны па многіх пытаннях. Але перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы, што нас больш за ўсё цікавіць, - сказаў віцэ-спікер. - На 27 чэрвеня запланаваны сустрэчы. Лічу, усе ўзнікшыя пытанні і прапановы будуць грунтоўна агавораны".

У цэлым, Паўднёва-Усходняя Азія - адзін з перспектыўных рэгіёнаў, дзе Беларусь можа знайсці новыя рынкі збыту. Ён падкрэсліў, што прабівацца на новыя рынкі заўсёды складана, але працаваць трэба, нягледзячы на перашкоды. "Такія візіты даюць магчымасць патэнцыяльным партнёрам пераканацца ў тым, што Беларусь - краіна, з якой не проста можна, а трэба супрацоўнічаць", - рэзюмаваў віцэ-спікер.

Парламенцкая дэлегацыя Тайланда наведвае Беларусь 25-29 чэрвеня. 26 чэрвеня ў Віцебску, які святкуе чарговую гадавіну вызвалення ў гады Вялікай Айчыннай вайны, госці ўсклалі кветкі да манумента на плошчы Перамогі, пабывалі на экскурсіях, а таксама наведалі ААТ "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне", з якім плануюць наладзіць супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі