23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім 25-26 лютага прыме ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое пройдзе ў Вене (Аўстрыя). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
На зімовым пасяджэнні будуць разгледжаны асноўныя пытанні парадку дня АБСЕ, у тым ліку якія датычацца крызісу ва Украіне, сітуацыі з нелегальнымі мігрантамі і бежанцамі, барацьбы з міжнародным тэрарызмам. Акрамя таго, пройдуць спецыяльныя дэбаты на тэму "Крызіс з мігрантамі і бежанцамі". Запланаваны выступленні Віктара Гумінскага і старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Уладзіміра Сянько па асноўных пытаннях парадку дня.
Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у пасяджэннях пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і трох агульных камітэтаў асамблеі: па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях.