12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Іванаўскай вобласці на чале з губернатарам Паўлам Каньковым наведае 14-16 красавіка з афіцыйным візітам Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадстаўніцтва ўрада Іванаўскай вобласці ў Маскве.
У час візіту прадугледжана падпісанне плана мерапрыемстваў па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Іванаўскай вобласцю на 2016-2017 гады. Акрамя таго, плануецца наведванне губернатарам Іванаўскай вобласці трактарнага завода і канцэрна "Беллегпрам", дзе пройдзе першае пасяджэнне рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва.
Іванаўская вобласць працуе з Беларуссю на аснове дзеючага пагаднення аб доўгатэрміновым гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Іванаўскай вобласцю, падпісанага ў 1999 годзе. Цяпер на тэрыторыі Іванаўскай вобласці паспяхова працуюць расійска-беларускія прадпрыемствы ТАА "Беларускі лён - Іванава" і ТАА "Магілёўдрэў-Іванава" (вытворчасць мэблі і тавараў для дома).