27 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дэлегацыя Архангельскай вобласці Расіі на чале з губернатарам Ігарам Арловым наведае з візітам Беларусь 29-31 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе губернатара і ўрада рэгіёна.
У час візіту плануецца падпісаць пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Архангельскай вобласцю. "Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве спросціць абмен прадукцыяй і будзе садзейнічаць набыццю яе па цэнах, набліжаных да заводскіх. Фарміраванне максімальна празрыстага і зразумелага агульнага эканамічнага рынку пойдзе на карысць абодвум бакам", - працытавалі ў прэс-службе губернатара Ігара Арлова.
У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі лясной прамысловасці, транспартнай галіны, аграпрамысловага комплексу і гандлю, турызму, Карпарацыі развіцця Архангельскай вобласці. Расійскі рэгіён цікавіцца пастаўкамі з Беларусі велікагрузных аўтамабіляў, гарадскіх аўтобусаў, прадуктаў харчавання. У сваю чаргу Архангельская вобласць гатова экспартаваць прадукцыю цэлюлозна-папяровай прамысловасці і высокапрадукцыйныя сарты бульбы.