4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гранты Прэзідэнта Беларусі назначаны 58 работнікам арганізацый у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Прадастаўленыя гранты будуць выкарыстоўвацца для рэалізацыі прыярытэтных для Беларусі сацыяльных праектаў, у тым ліку на правядзенне даследаванняў і распрацовак у галіне тэхнічных, медыцынскіх, біялагічных, сельскагаспадарчых, гуманітарных навук, на распрацоўку і ўкараненне сучасных методык і вучэбна-метадычнага забеспячэння, новых метадаў і медыцынскіх тэхналогій лячэння пацыентаў, дыягностыкі і прафілактыкі захворванняў, аказання медыцынскай псіхалагічнай дапамогі. Гранты выдзелены і на рэалізацыю аўтарскіх і культурна-адукацыйных праектаў, накіраваных на развіццё і папулярызацыю дасягненняў айчыннай культуры, захаванне нацыянальных духоўных традыцый і гістарычнай памяці беларускага народа. За кошт сродкаў грантаў будуць таксама выкананы маладзёжныя праекты, нацэленыя на патрыятычнае выхаванне, вывучэнне гістарычнай спадчыны, уключэнне моладзі ў грамадскую дзейнасць, павышэнне яе грамадзянскай актыўнасці.