25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзянам Беларусі рэкамендавана пакінуць Ліван у сувязі з існуючым абвастрэннем ваенна-палітычнай абстаноўкі. Аб гэтым інфармуе пасольства Беларусі ў Сірыі, паведамляе БЕЛТА.
"У сувязі з існуючым абвастрэннем ваенна-палітычнай абстаноўкі нагадваем аб дзеючых рэкамендацыях МЗС грамадзянам Беларусі ўстрымлівацца ад паездак у Ліван. Беларусам, якія пражываюць або знаходзяцца цяпер у Ліване, рэкамендуем пакінуць краіну камерцыйнымі рэйсамі. У выпадку немагчымасці выкарыстоўваць існуючыя авіязносіны, рэкамендуем пераехаць на больш бяспечныя тэрыторыі, у прыватнасці грамадзянам, якія знаходзяцца ў паўднёвых рэгіёнах Ліванскай Рэспублікі", - заявілі ў пасольстве.
У дыпмісіі нагадалі аб неабходнасці няўхільна прытрымлівацца рэкамендацый мясцовых улад, выконваць правілы асабістай бяспекі, а таксама заставацца ў кантакце з беларускімі дыпламатамі ў Сірыі.
Кантакты дыпмісіі для экстраннай сувязі - тэл.: +963 94 88 88 653, эл. пошта: syria@mfa.gov.by.