16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзяржавамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З задавальненнем адзначаю, што на парозе новага дзесяцігоддзя ў гісторыі беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва мы ўпэўнена стаім на трывалым фундаменце дружбы і ўзаемнай падтрымкі. Сёння двухбаковых дыялог знаходзіцца на самым высокім узроўні, адпавядае духу сапраўднага саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, грунтуючыся на павазе і даверы, Беларусь і Казахстан развіваюць палітычныя кантакты, укараняюць сумесныя праекты ў эканоміцы, пашыраюць і ўмацоўваюць міжпарламенцкія і міжрэгіянальныя сувязі.
"Нашы краіны ўносяць важкі ўклад ва ўмацаванне еўразійскай інтэграцыі, а народы Беларусі і Казахстана глядзяць у будучыню з верай і аптымізмам", - падкрэсліў Прэзідэнт.