Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Жнв 2022

Генконсул Беларусі абмеркаваў перспектывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Хашымінам

Генконсул Беларусі абмеркаваў перспектывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Хашымінам
Руслан Варанкоў і Фан Ван Май. Фота Генконсульства Беларусі ў Хашыміне

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Хашыміне Руслан Варанкоў 9 жніўня сустрэўся са старшынёй народнага камітэта гэтага горада Фан Ван Маем. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай загранустанове.

На сустрэчы бакі абмеркавалі агульны парадак дня беларуска-в'етнамскага ўзаемадзеяння. Асобная ўвага была ўдзелена развіццю ўсяго спектра супрацоўніцтва Хашыміна з рэгіёнамі Беларусі, у першую чаргу ў сферах гандлю і інвестыцый.

Руслан Варанкоў таксама акцэнтаваў увагу на зацікаўленасці беларускага боку ў развіцці канструктыўных і дынамічных адносін з Хашымінам у сферах адукацыі, культуры і турызму, удасканаленні дагаворна-прававой базы.

У якасці важнага інструмента для павышэння дынамікі двухбаковых адносін быў адзначаны абмен візітамі на розных узроўнях. Руслан Варанкоў таксама перадаў старшыні Фан Ван Маю запрашэнне старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміра Кухарава наведаць Мінск і прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 955-гадовага юбілею заснавання беларускай сталіцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі