10 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Рабочая паездка генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалая Бардзюжы ў Беларусь адбудзецца 13 красавіка, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.
Мікалай Бардзюжа праінфармуе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку аб бягучай дзейнасці АДКБ і ходзе рэалізацыі рашэнняў Савета калектыўнай бяспекі, прынятых у снежні 2014 года. Сустрэча адбудзецца напярэдадні пасяджэння статутных органаў АДКБ, якое запланавана ў маі бягучага года ў Таджыкістане.