11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер і дырэктар БДІПЧ АБСЕ Міхаэль Георг Лінк наведаюць Беларусь 15-16 чэрвеня. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час візіту высокіх прадстаўнікоў АБСЕ запланаваны шэраг афіцыйных сустрэч, у тым ліку ў МЗС. "Плануецца абмеркаваць сітуацыю ў рэгіёне, а таксама ўвесь комплекс пытанняў, якія датычацца стану і перспектыў супрацоўніцтва Беларусі і АБСЕ, уключаючы развіццё праектнага ўзаемадзеяння", - праінфармаваў Дзмітрый Мірончык.