27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Генеральнае консульства Беларусі адкрыецца ў Гуанчжоў (Кітайская Народная Рэспубліка) у 2016 годзе. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 27 верасня 2016 года нумар 765, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.Міністэрству фінансаў даручана праводзіць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне генконсульства ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.