28 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Генеральнае консульства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу адкрыецца 30 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў РФ.
"У аддзяленні пасольства ў Санкт-Пецярбургу ідзе падрыхтоўка да адкрыцця 30 чэрвеня генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у горадзе Санкт-Пецярбургу", - сказалі ў прэс-службе.
Генеральнае консульства Беларусі будзе часова размяшчацца па адрасе: 191124, Санкт-Пецярбург, вул. Бонч-Бруевіча, 3. Тэлефоны: 274-72-12, 275-81-30, 273-00-78, e-mail: russia.petersburg@mfa.gov.by.
"Да назначэння генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Санкт-Пецярбургу часовае выкананне абавязкаў кіраўніка дыпламатычнай місіі будзе ажыццяўляць старшы саветнік Ігар Мілідовіч", - дадалі ў прэс-службе.