19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генадзь Давыдзька выбраны старшынёй рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Такое рашэнне аднагалосна прыняў сёння Рэспубліканскі савет грамадскага аб'яднання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Генадзь Давыдзька адзначыў, што расцэньвае сваё выбранне як вялікі аванс. "Я зведваю вялікае пачуццё ўдзячнасці да ўсіх, хто цяпер ускладае на мяне надзеі", - падкрэсліў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі.
Экс-старшыня "Белай Русі" Аляксандр Радзькоў застаўся ў складзе Рэспубліканскага савета і запэўніў, што прадоўжыць прыкладаць усе неабходныя намаганні для развіцця грамадскага аб'яднання.