28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генерал-маёр Васіль Гедзько вызвалены ад пасады начальніка дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.