14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам 14-18 сакавіка будзе знаходзіцца ў Тайландзе з афіцыйным візітам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
"У ходзе візіту запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам Каралеўства Тайланд", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковых адносін, уключаючы пашырэнне дагаворна-прававой базы, наладжванне міжрэгіянальных сувязей, актывізацыю гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.
Беларускія парламентарыі таксама прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця першага беларуска-тайландскага бізнес-форуму.