8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія з нагоды афіцыйнага адкрыцця офіса ганаровага консульства Беларусі прайшла 5 красавіка ў горадзе Расарыа (Аргенціна), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аргенціне Віктар Козінцаў сумесна з ганаровым консулам Беларусі ў Аргенціне Крысціянам Дэсідэры аб'явілі аб пачатку паўнацэннай работы беларускай ганаровай місіі.
У адкрыцці ганаровага консульства ўдзельнічалі прадстаўнікі адміністрацыі Расарыа, дыпламатычнага і консульскага корпуса, аналітычных агенцтваў, бізнес-колаў, СМІ, запрошаныя і госці. Адбыліся кароткія сустрэчы з зацікаўленымі па пытаннях азнаямлення з экспартным патэнцыялам Беларусі.