Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Лют 2021

Галоўчанка: неабходна ў бліжэйшы час вызначыцца з фінансаваннем новага беларуска-расійскага спадарожніка

Галоўчанка: неабходна ў бліжэйшы час вызначыцца з фінансаваннем новага беларуска-расійскага спадарожніка

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна ў бліжэйшы час вызначыцца з фінансаваннем новага беларуска-расійскага спадарожніка, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Расіі Юрыем Барысавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Неабходна ў бліжэйшы час прыняць рашэнне аб фінансаванні сумеснага беларуска-расійскага праекта па стварэнні апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі", - сказаў Раман Галоўчанка.

На яго думку, беларускія і расійскія прадпрыемствы маюць дастатковую матэрыяльна-тэхнічную базу і патэнцыял, якія дазваляюць весці сумесныя распрацоўкі ў радыёэлектроннай прамысловасці. Раман Галоўчанка звярнуў увагу на неабходнасць стварэння роўных канкурэнтных умоў. "Трэба абмеркаваць, як мы можам зняць бар'еры, каб прадпрыемствы маглі больш цесна супрацоўнічаць", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі