Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Кст 2024

Галоўчанка накіраваўся з рабочым візітам у Пакістан

Галоўчанка накіраваўся з рабочым візітам у Пакістан

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка накіраваўся з рабочым візітам у Пакістан, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Афіцыйны візіт кіраўніка беларускага ўрада ў Аман завяршыўся. Другі пункт назначэння ў праграме прэм'ер-міністра - Пакістан. Дэлегацыя вылецела ў Ісламабад.

На парадку дня - сустрэча з прэм'ер-міністрам Пакістана. Таксама Раман Галоўчанка прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Гэта першае пасяджэнне для Беларусі ў якасці паўнапраўнага члена арганізацыі. Прадугледжваецца цырымонія падпісання дакументаў па выніках пасяджэння.

Беларусь удзельнічае ў ШАС з 2010 года ў статусе партнёра па дыялогу і з 2015 года - у статусе наглядальніка. У ліпені 2024 года Беларусь стала паўнапраўным членам арганізацыі.

У час афіцыйнага візіту ў Аман 13-14 кастрычніка Раман Галоўчанка правёў шэраг важных сустрэч з кіраўніцтвам краіны, у тым ліку ва ўрадзе і парламенце, а таксама з наследным прынцам Амана.

Таксама быў падпісаны пакет дакументаў аб супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі. У тым ліку, мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам фінансаў Беларусі і Упраўленнем рынку капіталу Амана. Аналагічны дакумент падпісаны ў сферы антыманапольнага рэгулявання - паміж Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі і Міністэрствам гандлю, прамысловасці і садзейнічання інвестыцыям Амана. Яшчэ адзін мемарандум аб узаемаразуменні падпісаны ў сферы абароны правоў спажыўцоў - паміж МАРГ Беларусі і Упраўленнем па абароне правоў спажыўцоў Амана.

Дасягнуты таксама папярэднія дамоўленасці аб тым, што беларусы ў будучым змогуць знаходзіцца ў Амане да 14 дзён без візы. "Вынікам сённяшніх актыўных перагавораў стала добраахвотнае абавязацельства аманскага боку перавесці Беларусь у пэўны спіс (яны называюць яго "спіс нумар 1"), які дасць магчымасць беларускім грамадзянам праз некаторы час знаходзіцца ў Амане да 14 дзён без візы. Чаму для нас гэта вельмі важна? Мы плануем павялічваць турыстычныя патокі з гэтай краінай. Акрамя таго, гэта аблегчыць візіты беларускіх прадпрымальнікаў у Аман, а аманскіх - у Беларусь", - каменціраваў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч.

Ёсць намеры і аб партнёрстве ў сферы прамысловасці, у першую чаргу ў галіне машынабудавання. Профільныя ведамствы прапрацоўваюць канкрэтныя варыянты супрацоўніцтва. Развіваецца і культурнае ўзаемадзеянне Беларусі і Амана, у тым ліку паміж нацыянальнымі музеямі, опернымі тэатрамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі