Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Чэр 2024

Галоўчанка на сустрэчы з Гафаравай: пазіцыя парламента вельмі важная для грамадства

Галоўчанка на сустрэчы з Гафаравай: пазіцыя парламента вельмі важная для грамадства

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пазіцыя парламента вельмі важная для грамадства, а меркаванне парламента аб перспектывах супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана на бліжэйшыя гады вельмі каштоўнае. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час сустрэчы са старшынёй Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі Сагібай Гафаравай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, апошнія месяцы па праву можна назваць месяцамі беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва. "Следам за афіцыйным візітам Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан адбылася чарада мерапрыемстваў, у тым ліку мая сустрэча з прэм'ер-міністрам краіны", - сказаў ён.

Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў, што візіт Сагібы Гафаравай вельмі важны і каштоўны, таму што так званае парламенцкае вымярэнне "набірае ўсё большыя абароты".

"Мы бачым у вашым візіце важны момант для ўмацавання беларуска-азербайджанскай дружбы і з вялікай цеплынёй і сардэчнасцю прымаем вас у нашай краіне, - адзначыў Раман Галоўчанка. - Ваша меркаванне аб перспектывах нашай работы на бліжэйшыя гады вельмі каштоўнае. Мы абавязаны канверсаваць нашы цёплыя і братэрскія адносіны ў гандлёва-эканамічную плоскасць".

Пазіцыя парламента вельмі важная для грамадства, дадаў прэм'ер. "Гэта правільныя сігналы для бізнесу і для афіцыйных асоб", - упэўнены ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі