6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна адбылася 5 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, энергетычнай, транспартна-лагістычнай сферах.
Акрамя таго, абмяняліся інфармацыяй аб ходзе клінічных выпрабаванняў вакцыны "Спадарожнік V" і падрыхтоўкі да яе вытворчасці ў Беларусі.
Прэм'ер-міністры дамовіліся прадоўжыць прадметныя перагаворы на ўзроўні профільных міністэрстваў і ведамстваў па абмеркаваных пытаннях.