Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Ліс 2021

Галоўчанка і Мішусцін абмеркавалі рэалізацыю саюзных праграм

Галоўчанка і Мішусцін абмеркавалі рэалізацыю саюзных праграм

18 лістапада, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасля зацвярджэння прэзідэнтамі нашых краін пакета саюзных праграм у нас выбудаваны інструменты маніторынгу іх рэалізацыі. Планы па рэалізацыі мерапрыемстваў саюзных праграм падпісаны практычна ўсе. Акрамя таго, не трэба абмяжоўвацца толькі саюзнымі праграмамі, вельмі важна ўдыхнуць новае жыццё ў сумесныя эканамічныя праекты. Важна знайсці тыя праекты, у якіх будуць задзейнічаны прадстаўнікі бізнесу дзвюх краін і якія будуць працаваць на ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу нашых краін", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Міхаіл Мішусцін у сваю чаргу падкрэсліў, што Расія даражыць брацкімі і сяброўскімі адносіны з Беларуссю. "Мы лічым важным вывесці іх на яшчэ больш высокі ўзровень і ўмацаваць інтэграцыю ў Саюзнай дзяржаве, якой мы з вамі ўдзяляем вялікую ўвагу ўвесь год. Трэба, вядома, запусціць новыя праекты па шырокім спектры ўзаемнага парадку дня. Гэта дасць магчымасць сфарміраваць агульную эканамічную і сацыяльную прастору ў Саюзнай дзяржаве", - адзначыў кіраўнік урада Расіі.

Прэм'ер-міністр Расіі таксама выказаў меркаванне, што бакам неабходна сфакусіраваць намаганні на рэалізацыі саюзных праграм. "Што датычыцца нашага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, то ў цэлым яно развіваецца, на мой погляд, паспяхова. Устойліва расце ўзаемны тавараабарот, ужо ў студзені-верасні ён павялічыўся амаль на 38 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года да $27,5 млрд. Па выніках года выйдзем на паказчык, які перасягае дакрызісны", - падкрэсліў ён.

Міхаіл Мішусцін спыніўся на сумеснай барацьбе з пандэміяй, а таксама звярнуў увагу, што паміж краінамі ў поўным аб'ёме адноўлены авіязносіны, а таксама павялічана частата руху паяздоў. Таксама кіраўнік расійскага ўрада выказаў меркаванне, што Беларусі і Расіі трэба ўмацоўваць супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, навукі і культуры.

"Таксама мы аказваем падтрымку ў пераадоленні наступстваў нелегітымных аднабаковых эканамічных санкцый, якія былі ўведзены ў адносінах да Беларусі", - падкрэсліў ён.

Сустрэча адбылася на палях Еўразійскага міжурадавага савета, які праходзіць 18-19 лістапада ў Ерэване (Арменія).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі